Ігару Паснову прымусова пачалі рабіць ін’екцыі

27 серпня 2013, 22:08
Власник сторінки
Сопредседатель-основатель Беларусской консервативной партии "Белая Русь" (БКП "Белая Русь")
0
Ігару Паснову прымусова пачалі рабіць ін’екцыі

УЖАСЫ карательной психиатрии

Віцебскі лекар-псіхіятр Ігар Пасноў здолеў перадаць праз журналіста Уладзіміра Жыгулова кароткую інфармацыю. Ён сказаў, што сёння яму прымусова пачалі рабіць ін’екцыі.

 

Як паведаміў намеснік старшыні незарэгістраванай Кансерватыўна-хрысціянскай партыі «Белая Русь» Сяргей Рыжоў, доктар Пасноў прасіў агучыць гэтую інфармацыю, бо ён баіцца за сваё жыццё і здароўе:

 

- Маю старонку ў Facebook заблакавалі пасля таго, як з'явілася петыцыя, якая была накіравана ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ў падтрымку лекара Паснова. Я звярнуўся на радыё «Эхо Москвы» да вядучых палітыкаў, каб яны неадкладна сабралі актыў сваіх партый і прынялі рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі.

 

Апрача таго, зараз я знаходжуся ў незалежнага журналіста Уладзіміра Жыгулова ў Віцебску, якога выклікаюць у пракуратуру, каб той даў тлумачэнні, датычныя яго публікацый па Паснову. Яму трэба з'явіцца, паводле афіцыйнага ліста, да пракурора Зайцава 3 верасня ў 10 гадзін. Яму інкрымінуецца парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб сродках масавай інфармацыі. Як вядома, хацелі прыцягнуць да адказнасці і віцебскую актывістку Алёну Сцяпанаву за аналагічныя парушэнні. Было нават некалькі судовых працэсаў.  

 

Кіраўнікі віцебскіх аддзяленняў Партыі БХД падключыліся да праблемы лекара Паснова. Учора яны падалі калектыўны зварот на імя пракурора вобласці.

 

Я яшчэ 21 чысла ад імя партыі накіраваў зварот у Савет Еўропы, а таксама ва ўсе вядомыя (каля 50-ці) праваабарончыя арганізацыі ва ўсім свеце: ў Еўропе, Амерыцы, Расіі, Украіне, Прыбалтыцы – з патрабаваннем разгледзець гэты зварот і падключыцца да сітуацыі з Пасновым.

 

Петыцыя ў падтрымку лекара Паснова сфармулявана такім чынам, што ў Беларусі апрабоўваюцца метады ўздзеяння на нязгодную частку грамадства, якія пасля, як паказала практыка, з поспехам прымяняюцца і ў Расіі. Гэтым занепакоеныя і расійскія палітыкі. У ліставанні яны адназначна гавораць, што сітуацыю будуць кантраляваць і рэагаваць на яе па той прычыне, што, як паказаў разгон у Маскве ў 2012 годзе дэманстрацыі на Балотнай плошчы і далейшыя судовыя працэсы, гэта ўжо было ў 2010 годзе ў Беларусі. І калі раней рускія палітыкі стараліся ўхіліцца ад парушэння правоў грамадзян Рэспублікі Беларусь, то цяпер яны пачалі ўважліва адсочваць тэндэнцыі, якія маюць месца зараз, бо рана ці позна гэта даходзіць і да іх.

 

Больш за тое, сёння са мной звязаўся ў 15 гадзін Аляксандр Кірылаў, якога ў 2010-2012 гадах таксама спрабавалі змясціць у «псіхушку». Ён сказаў, што прынята рашэнне – яго афіцыйна пра гэта паінфармавалі – высяліць яго ў першых чыслах верасня з інтэрната. І ён застаецца без прапіскі і без месца жыхарства.

 

Cяргей Рыжоў звярнуўся ў Міжнародную лігу абароны правоў чалавека з просьбай заступіцца за лекара Ігара Паснова. Лекар-псіхатэрапеўт змешчаны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную клініку Віцебска пасля серыі крытычных публікацый у СМІ на адрас службы аховы здароўя і дзяржаўных органаў.

 

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

 

Фота my.mail.ru  

 

 

http://www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=17168#.UhzL2dJM-Y0

Рубрика "Блоги читачів" є майданчиком вільної журналістики та не модерується редакцією. Користувачі самостійно завантажують свої матеріали на сайт. Редакція не поділяє позицію блогерів та не відповідає за достовірність викладених ними фактів.
РОЗДІЛ: Пользователи
ТЕГИ: Беларусь,Сергей Рыжов,Витебск
Якщо ви помітили помилку, виділіть необхідний текст і натисніть Ctrl + Enter, щоб повідомити про це редакцію.