Власник сторінки
Сопредседатель-основатель Беларусской консервативной партии "Белая Русь" (БКП "Белая Русь")
«Где нет мира, там нет Бога»
Авва Исайя
14.08.2012
Грамадства
Віцебскі актывіст
незарэгістраванай партыі «Белая Русь» Сяргей Рыжоў падаў скаргу ў суд
Першамайскага раёна Віцебска на дзеянні гарадскіх уладаў. Рыжоў лічыць
палітычным пераследам факт, што з пачатку ліпеня віцебскія фармацэўты па загаду
адпаведных органаў адмаўляюць яму ў набыцці неабходных лекаў, нават тых, якія
знаходзяцца у свабодным продажы.
- Сёння, 14-га жніўня, я падаў пазоў на аднаўленне сваіх правоў у суд
Першамайскага раёна Віцебска. Сённяшні пазоў – не адзінае патрабаванне нашай
партыі на аднаўленне правоў, якія дараваныя
Канстытуцыяй і міжнародным заканадаўствам.
Па словах Сяргея Рыжова, таксама
кіраўнік віцебскай суполкі партыі «Белая Русь» Аляксандр Кірылаў беспаспяхова
спрабуе абскардзіць рашэнне медкамісіі, якая завочна прызнала яго псіхічна
хворым і збіраецца ў прымусовым парадку змясціць яго у псіхіятрычны шпіталь.
Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя
Фота news.open.by
http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=1962
Рубрика "Блоги читачів" є майданчиком вільної журналістики та не модерується редакцією. Користувачі самостійно завантажують свої матеріали на сайт. Редакція не поділяє позицію блогерів та не відповідає за достовірність викладених ними фактів.