Карная псыхіятрыя ў Беларусі адраджаецца?

30 травня 2012, 16:56
Власник сторінки
Сопредседатель-основатель Беларусской консервативной партии "Белая Русь" (БКП "Белая Русь")
0
579
Карная псыхіятрыя ў Беларусі адраджаецца?

Pдорового человека, не имеющего показаний к психиатрической помощи, вновь тянут для освидетельствования и лечения по указанию Витебского облисполкома в диспансер.

Працягваецца ціск на кіраўніка віцебскага аддзяленьня Беларускай кансэрватыўнай партыі “Белая Русь” Аляксандра Кірылава. Раней яму было адмоўлена ў статусе беспрацоўнага, а цяпер высылаюць на прымусовае псыхіятрычнае абсьледаваньне. Як распавёў старшыня ствараемай партыі Сяргей Рыжоў, гэта робіцца паводле загаду мясцовага аблвыканкаму:

- Яго ў панядзелак выклікаюць. Прыйшоў ліст за подпісам намесьніцы псыханэўралягічнага дыспансэру Нікіфаравай аб тым, што ён абавязаны туды зьявіцца. У лісьце адзначаецца, што ўсё гэта - згодна з рашэньнем Віцебскага аблвыканкаму. То бок Віцебскі аблвыканкам афіцыйна зьвярнуўся ў абласную службу, якая падпарадкоўваецца “аблздраву” і непасрэдна аблвыканкаму. Для таго, каб яны правялі псыхічнае абсьледаваньне Кірылава і, што мяне найбольш насьцярожвае, аказалі неабходную мэдычную дапамогу.

Паводле слоў Сяргея Рыжова перасьлед Аляксандра Кірылава распачаўся яшчэ ў 2010 годзе, калі ён выклаў на сайце расейскай радыёстанцыі “Рэха Масквы” зафіксаваныя выпадкі парушэньня заканадаўства падчас прэзыдэнцкіх выбараў. Падчас гэтых выбараў Аляксандар Кірылаў быў назіральнікам. Апошнія рэпрэсіўныя дзеяньні ў дачыненьні да віцебскага актывіста ўзмацніліся пасьля таго, як ён у красавіку падаў у гарвыканкам заяву на правядзеньне пікетаў з патрабаваньнем дэмакратычных зьменаў у Беларусі і адстаўкі Лукашэнкі.


http://vitebskspring.org/be/news/822


Рубрика "Блоги читачів" є майданчиком вільної журналістики та не модерується редакцією. Користувачі самостійно завантажують свої матеріали на сайт. Редакція не поділяє позицію блогерів та не відповідає за достовірність викладених ними фактів.
РОЗДІЛ: Пользователи
Якщо ви помітили помилку, виділіть необхідний текст і натисніть Ctrl + Enter, щоб повідомити про це редакцію.