У судзе Першамайскага раёну Віцебску Сяргею Рыжову ўручылі букет ружаў

19 апреля 2012, 09:22
Сопредседатель-основатель Беларусской консервативной партии "Белая Русь" (БКП "Белая Русь")
0
459
У судзе Першамайскага раёну Віцебску Сяргею Рыжову ўручылі букет ружаў

Репрессии затронули мою семью


Сузаснавальніка партыі “Белая Русь” Сяргея Рыжова працягваюць перасьледаваць улады. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, у якіх палітык браў удзел у якасьці прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта краіны, яго звольнілі з працы. Сяргей Рыжоў лічыць тое звальненьне палітычна матываваным. Яму дагэтуль не даюць уладкавацца на працу, і былы мэнэджэр вядомага прадпрыемства цяпер ня мае сродкаў да існаваньня. 17 красавіка Сяргей Рыжоў быў выкліканы ў суд Першамайскага раёну Віцебску.

 

Ад яго судовыя выканаўцы вымагаюць больш як 2 мільёны рублёў - такую запазычанасьць ён мае па алімэнтах, якую ня можа сплаціць, бо зьяўляецца беспрацоўным. У судзе партыйнага лідэра афіцыйна папярэдзілі: калі пазначаная сума ня будзе выплачаная да 1 траўня, супраць яго можа быць заведзеная крымінальная справа. Тым ня менш Сяргей Рыжоў не губляе аптымізму: “Дзякуючы праваабаронцам размова адбылася канструктыўная”, - гэтак ацаніў ён свае зносіны з судовымі выканаўцамі.

 

Наведваньне Сяргеем Рыжовым храму правасудзьдзя не абыйшлося без інцыдэнту. Каб выказаць сваю павагу жанчынам - судовым выканаўцам, што займаюцца яго справай, палітык вырашыў падарыць ім кветкі. Судовыя выканаўцы з удзячнасьцю ўзялі букет, што складаўся з трох ружаў: белай, чырвонай і яшчэ адной белай. Аднак праз пару гадзін пасьля таго, як спадар Рыжоў пакінуў будынак суду, у яго раптам зазваніў тэлефон. Яго тэрмінова зноў выклікалі ў суд.

 

Калі Сяргей Рыжоў, кінуўшы ўсе справы, прымчаўся, яму паведамілі, што свой букет ён мусіць узяць назад. Нявядома, зь якіх прычын, але работніцы суду вырашылі адмовіцца ад знаку ўвагі, які паднес ім палітык. Сяргею Рыжову ўручылі ягоны букет ружаў і запатрабавалі, каб ён паставіў свой подпіс у адпаведным акце...

 

“Віцебская Вясна”

 

http://vitebskspring.org/be/news/711

http://interpolit.net/blogpost7336

 

 

КОММЕНТАРИЙ

 

Бело-красно-белый цвет стал настоящей красной повязкой на глазах лукашенковского бычьего загона. Одних за это соцветие впихивают на нары, других отправляют в психушки, а третьим не дают возможность трудоустроиться даже на не квалифицированные рабочие места. У храма на паперти средства для политвязней мы уже собирали, теперь, что бы выжить, мне и многим однопартийцам придется приучать себя к утреннему труду у помойки. Есть и другой выход, который я предложил еще в прошлом году- восстание.

http://www.facebook.com/note.php?created&&note_id=226848060677095

 

ВИДЕО

http://www.youtube.com/watch?v=SSlRRDXedTA&feature=player_embedded#!

 

Рубрика "Я - Корреспондент" является площадкой свободной журналистики и не модерируется редакцией. Пользователи самостоятельно загружают свои материалы на сайт. Редакция не разделяет позицию блогеров и не отвечает за достоверность изложенных ими фактов.
РАЗДЕЛ: Пользователи
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции.