Сяргей Рыжоў будзе судзіцца з гарадскімі ўладамі

14 августа 2012, 20:15
Сопредседатель-основатель Беларусской консервативной партии "Белая Русь" (БКП "Белая Русь")
0
436
Сяргей Рыжоў будзе судзіцца з гарадскімі ўладамі

«Где нет мира, там нет Бога» Авва Исайя

14.08.2012

Грамадства

 

Віцебскі актывіст незарэгістраванай партыі «Белая Русь» Сяргей Рыжоў падаў скаргу ў суд Першамайскага раёна Віцебска на дзеянні гарадскіх уладаў. Рыжоў лічыць палітычным пераследам факт, што з пачатку ліпеня віцебскія фармацэўты па загаду адпаведных органаў адмаўляюць яму ў набыцці неабходных лекаў, нават тых, якія знаходзяцца у свабодным продажы.

 

- Сёння, 14-га жніўня, я падаў пазоў на аднаўленне сваіх правоў у суд Першамайскага раёна Віцебска. Сённяшні пазоў – не адзінае патрабаванне нашай партыі на аднаўленне правоў, якія дараваныя  Канстытуцыяй і міжнародным заканадаўствам.

 

Па словах Сяргея Рыжова, таксама кіраўнік віцебскай суполкі партыі «Белая Русь» Аляксандр Кірылаў беспаспяхова спрабуе абскардзіць рашэнне медкамісіі, якая завочна прызнала яго псіхічна хворым і збіраецца ў прымусовым парадку змясціць яго у псіхіятрычны шпіталь.

 

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя

 

Фота news.open.by

http://racyja.eu/index.php?id=105&zoom=1962


Рубрика "Я - Корреспондент" является площадкой свободной журналистики и не модерируется редакцией. Пользователи самостоятельно загружают свои материалы на сайт. Редакция не разделяет позицию блогеров и не отвечает за достоверность изложенных ими фактов.
РАЗДЕЛ: Пользователи
Если вы заметили ошибку, выделите необходимый текст и нажмите Ctrl+Enter, чтобы сообщить об этом редакции.